BE RU EN

У Менску на пераходзе кіроўца Volkswagen збіў жанчыну і ўцёк з месца аварыі

  • 20.01.2022, 20:58

Відэафакт.

У Менску на вуліцы Заслаўскай неўстаноўлены кіроўца учыніў наезд на пешахода і ўцёк з месца здарэння. Момант ДТЗ патрапіў у аб'ектыў камеры вонкавага назірання.

- 20 студзеня а 9 гадзіне раніцы неўстаноўлены кіроўца, кіруючы аўтамабілем Volkswagen, на нерэгуляваным пешаходным пераходзе паблізу дома №13 на вуліцы Заслаўскай учыніў наезд на 82-гадовую жанчыну, пасля чаго ўцёк з месца здарэння, - распавялі ў ДАІ.

У выніку ДТЗ жанчына атрымала траўмы і была дастаўленая ў медыцынскую ўстанову.

Цяпер інспектары праводзяць мерапрыемствы высвятлення асобы парушальніка.

Апошнія навіны