BE RU EN

Вольга Класкоўская на судзе: Жыве Беларусь!

  • 20.01.2022, 19:58

Палітзняволеная адмовілася ўдзельнічаць у працэсе, заявіўшы, што «суд над ёй незаконны і несправядлівы».

Палітзняволенай Вользе Класкоўскай прысудзілі 2,5 гады калоніі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Прысуд быў агучаны ў судзе Маскоўскага раёна Берасця. За «абразу прадстаўніка ўлады» Вольгу асудзілі на 1,5 гады хатняй хіміі. Шляхам падсумоўвання тэрмінаў ёй прысудзілі 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму.

Вольга Класкоўская адмовілася ўдзельнічаць у судовым працэсе, заявіўшы, што «суд над ёй незаконны і несправядлівы», і пакінула пасяджэнне са словамі «Жыве Беларусь».

Нагадаем, справа была распачатая ў той час як Вольга ўжо адбывала пакаранне паводле іншай справы ў гомельскай жаночай калоніі. Год таму яе асудзілі на два гады калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле артыкула 342 КК. Цяпер яе абвінавацілі яшчэ і паводле артыкула 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») за каментар у дачыненні да міліцыянта з Берасця, які быў размешчаны да арышту палітвязня.

Апошнія навіны