BE RU EN

Міністр культуры Беларусі пахваліўся, што звольніў больш за 300 чалавек за грамадзянскую пазіцыю

  • 20.01.2022, 19:44

Анатолю Маркевічу рана ці позна давядзецца адказаць за незаконныя звальненні працаўнікоў культуры.

У Беларусі больш за 300 чалавек звольнілі з устаноў культуры за палітычныя погляды. Пра гэта паведаміў міністр культуры Анатоль Маркевіч.

- Не хаваю, што праводзілі і праводзім сур'ёзную працу па тых нашых супрацоўніках, працаўніках, якія займаюць дэструктыўную пазіцыю. Маё глыбокае перакананне, што на двух крэслах сядзець не атрымаецца. Гэта недапушчальна. Трэба вызначыцца ўрэшце. З гэтых меркаванняў больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі, - заявіў Маркевіч.

Апошнія навіны