BE RU EN

Доктар расказаў, як захаваць скуру зімой

  • 20.01.2022, 17:08

Чатыры простыя парады дапамогуць засцерагчыся ад негатыўнага ўплыву холаду.

Холад прымушае скуру чалавека вытанчацца ў пэўных месцах, робячы яе больш сухой і выклікаючы запаленне і лушчэнне. Пра гэта распавёў Доктар Планас выданню La Vanguardia.

Экспэрт указаў, што ў зімовы час важна берагчы скуру ад гэтых агрэсіўных фактараў. Доктар Планас даў рэкамендацыі, якія дапамогуць захаваць скуру здаровай у зімовую пару года:

1. Штодня чысціце скуру цёплай вадой. Пазбягайце рэзкіх перападаў тэмпературы вады (не выкарыстоўвайце занадта гарачую ці занадта халодную).

2. Трымайце скуру ўвільготненай з дапамогай спецыяльных крэмаў і іншай касметыкі.

3. Выкарыстоўвайце сонцаахоўны крэм. Хоць нам не горача, сонца ўсё адно такое ж моцнае і мае такое ж уздзеянне на скуру, як і ўлетку.

4. Не дапускайце абязводжвання, піце ваду, харчуйцеся здаровай ежай, пазбягайце ўжывання алкаголю і тытуню.

Апошнія навіны