BE RU EN

Сяргей Мардасевіч: Магчыма, у Івуліна наймацнейшы характар ва ўсім беларускім футболе

  • 20.01.2022, 15:22

Галоўны рэдактар спартовага выдання пракаментаваў незаконны прысуд журналісту.

Галоўны рэдактар гандбольнага выдання «Хуткі цэнтр» Сяргей Мардасевіч выказаўся аб судзе над журналістам Аляксандрам Івуліным, якога асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляе by.tribuna.com.

«За маскай не было бачна, але Саня ўсміхаўся ўчора ў «акварыуме». Хоць няцяжка ўявіць, колькі крыўды, перажыванняў, думак за гэтымі ўсмешкамі схавана. З той нашай нацыянальнай каманды журфака ў Івы, безумоўна, наймацнейшы характар. Больш за тое, магчыма, у яго наймацнейшы характар ва ўсім беларускім футболе. А характар, як мне падаецца, вызначае чалавека больш, чым талент і ўсё астатняе.

Значыць, і астатні год з лішнім ён вытрымае і пройдзе з усмешкай. Шкада толькі аднятых часу, магчымасцяў, уражанняў, праектаў - немалога кавалка жыцця, якое ён пражывае сумленна і правільна...» - сказаў Мардасевіч.

Апошнія навіны