BE RU EN

Гульцы байкатуюць беларускі клуб «Што? Дзе? Калі?»

  • 20.01.2022, 15:20

Мала хто хоча мільгаць на прапагандысцкіх каналах.

Беларускі клуб «Што? Дзе? Калі?» шукае новых гульцоў. Зацікаўленых здымацца ў шоў на тэлеканале АНТ не стае, паведамляе «Еўрарадыё».

— …«Што? Дзе? Калі?» запрашае ўзяць удзел у адборах і атрымаць магчымасць увайсці ў лік гульцоў нашага Клуба! Адборы будуць праведзеныя 19-20 лютага 2022 года, - гаворыцца ў рассылцы клуба знаўцам.

Адказы на пытанні, з чым звязаны новы адбор і як шмат новых асоб можа з'явіцца ў «Што? Дзе? Калі?», - у чорнай скрыні.

- Мы кожны год набіраем гульцоў. Пачнецца сезон, усё ўбачыце, - кажа прадусарка праграмы Таццяна Мухіна.

Пасля 2020 года знаўцы масава адмовіліся гуляць у «Што? Дзе? Калі?» на АНТ. Відавочна, суседства ў эфірнай сетцы з прапагандысцкімі навінамі збянтэжыла гульцоў. Аднак каментавалі яны свае адмовы неахвотна.

Таксама летась адмовіўся ад супрацоўніцтва са «Што? Дзе? Калі?» бізнэс-партнёр — страхавое таварыства «Кентаўр». Яго кіраўнік спаслаўся на складанасці, звязаныя з пандэміяй.

Апошнія навіны