BE RU EN

У Малдове ўвялі надзвычайнае становішча праз пагрозу «Газпрому» адключыць падачу газу

  • 20.01.2022, 15:18

За такую пастанову прагаласавалі дэпутаты кіроўнай партыі «Дзеянне і салідарнасць».

Парламент Малдовы ўвёў у краіне надзвычайнае становішча ў сувязі з сітуацыяй у энэргетычным сектары. За такую пастанову прагаласавала 58 дэпутатаў кіроўнай партыі «Дзеянне і салідарнасць».

Дэпутаты блока камуністаў і сацыялістаў і фракцыі «Шор» адмовіліся падтрымліваць пастанову аб увядзенні надзвычайнага становішча, заявіўшы, што ва ўрада было дастаткова часу і інструментаў, каб справіцца з сітуацыяй, піша Noi.md.

Прадстаўляючы праект пастановы аб увядзенні надзвычайнага становішча, прэм'ер Наталля Гаўрыліца заявіла, што дзякуючы рэжыму надзвычайнага становішча, урад зможа даць АТ «Малдовагаз» адтэрміноўку ў выплаце ПДВ у бюджэт і выплаціць авансам кампенсацыі за прыродны газ для насельніцтва. Са слоў прэм'ер-міністра гэтых захадаў будзе дастаткова, каб «Малдовагаз» у тэрміновым парадку заплаціў «Газпрому» за існае спажыванне ў студзені.

«Малдовагазу» да 20 студзеня трэба было аплаціць $63 мільёны за газ, але ў яго ёсць толькі $38 млн. Таму ў выпадку нявыплаты «Газпром» прыстрашыў спыніць пастаўкі.

Апошнія навіны