BE RU EN

Стала вядома, у якіх выпадках грыбнікі і ягаднікі ў Беларусі будуць плаціць падатак

  • 20.01.2022, 11:07

У МПЗ растлумачылі папраўкі ў Падатковы кодэкс.

У гэтым годзе ўваходзіць у дзеянне абноўлены Падатковы кодэкс. Згодна з дакументам, падаходны падатак будуць вылічваць з тых, хто пры абгрунтаванні буйных пакупак (напрыклад, аўто або іншай маёмасці) у даходах пакажа продаж прадукцыі з асабістага падворка і сезонны збор дзікарослых раслін.

У першую чаргу, гэта датычыцца агароднікаў, жывёлаводаў, пчаляроў, зборшчыкаў ягад, грыбоў, арэхаў і іншых дзікаросаў.

Як адзначылі ў МПЗ, падаткам будзе абкладацца сума, якая перавышае 200 базавых адзінак на працягу года (6 400 рублёў). Падатак (10%) будзе спаганяцца з заробленага звыш гэтай сумы.

Апошнія навіны