BE RU EN

Washington Examiner: Вайна супраць Украіны стане канцом рэжыму Лукашэнкі

  • 20.01.2022, 10:12

Асяроддзе ўсё часцей незадаволенае тым, куды рухаецца дыктатар.

Вайна супраць Украіны можа стаць канцом рэжыму Лукашэнкі. Артыкул пад такой назвай выйшаў у кансерватыўным амерыканскім выданні Washington Examiner. Газета падае адзнакі высокапастаўленага чыноўніка Дзярждэпартамента ЗША.

Амерыканскі чыноўнік сцвярджае:

«Я думаю, што суўдзел Беларусі ў такім нападзе быў бы зусім непрымальным для беларусаў і шмат каго ўнутры рэжыму, а таксама для нас і нашых хаўруснікаў і партнёраў… і мы паведамілі пра свае асцярогі беларускім уладам у прыватным парадку».

Той жа чыноўнік мяркуе:

«Беларускія эліты ўсё часцей незадаволеныя тым, куды рухаецца Лукашэнка, і хуткасцю, з якой ён збліжае Беларусь з Расеяй. Я думаю, што гэта не тая канцэпцыя, якая карыстаецца шырокай падтрымкай у беларускай эліце».

Апошнія навіны