BE RU EN

У Казахстане зноў неспакойна

  • 19.01.2022, 21:30

Апазіцыя запланавала новыя акцыі пратэсту ў найбуйнейшых гарадах краіны.

Мухтар Аблязаў, лідар партыі «Дэмакратычны выбар Казахстана», заклікаў сваіх прыхільнікаў да пратэстаў, запланаваных на сераду, 19 студзеня, перад будынкамі мясцовых органаў улады ў найбуйнейшых гарадах краіны. У адказ на гэта сілы бяспекі Казахстана перацялі некаторыя дарогі ў цэнтры Алматы і ачапілі адну з плошчаў горада.

Нагадаем, 2 студзеня ў Казахстане ўспыхнулі пратэсты, першапачаткова звязаныя з падвышэнне кошту звадкаванага газу, але з цягам часу яны распаўсюдзіліся і набылі палітычны характар. Улады абвясцілі, што адбылася спроба дзяржаўнага перавароту з удзелам «узброеных баевікоў», у тым ліку рэлігійных экстрэмістаў, якія, як сцвярджаецца, былі падрыхтаваныя і прыбылі з-за межаў Казахстана.

У адказ на пратэсты прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў папрасіў аб дапамозе Расею, якая 6 студзеня накіравала ў краіну кантынгент з больш як 2 000 вайскоўцаў пад выглядам Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), у задачу якіх уваходзіць ахова ключавых адміністрацыйных і вайсковых аб'ектаў.

Як паведаміла Міністэрства абароны РФ, 19 студзеня, апошнія расейскія вайскоўцы са складу місіі АДКБ разам з камандзірам генералам Андрэем Сердзюковым пакінулі Казахстан і вылецелі ў Маскву.

Апошнія навіны