BE RU EN

«А вось і берасцейская моладзь да абмеркавання Канстытуцыі далучылася»

  • 19.01.2022, 21:48

Фатафакт.

Віктар Марчук апублікаваў у сацыяльных сетках фота, прысвечанае абмеркаванню канстытуцыйных навацый - гэтым разам у Берасці. "А вось і берасцейская моладзь да абмеркавання далучылася", — напісаў мэдыямэнэджар.

Нагадаем, з нядаўняга часу ўлады разгарнулі "шырокае народнае абмеркаванне" правак у Канстытуцыю. Праўда, тое, як гэта рабілася, выклікала вялікія пытанні. А часам і смех.

Не так даўно ў беларускім інтэрнэце разляцеўся кадар з сюжэту АНТ. Ён быў падпісаны: "Праект Канстытуцыі абмяркоўвае моладзь".

Фота адразу ж стала вірусным. Каментатары жартавалі: «Галоўнае, хлопцы, - сэрцам не старэць», «Тыповыя падлеткі».

Апошнія навіны