BE RU EN

Заўтра ў Варшаве пройдзе імша ў гонар Францішка Скарыны

  • 19.01.2022, 16:33

Таксама беларускага першадрукара будуць успамінаць у Празе і Вільні.

У варшаўскім архікатэдральным касцёле св. Яна Хрысціцеля 20 студзеня пройдзе імша ў гонар Францішка Скарыны (1490-1540), грамадзяніна Вялікага Княства Літоўскага, вядомага беларускага гуманіста, першадрукара, выдаўца і перакладчыка Бібліі.

Літоўскі Сэйм да 500-годдзя выдання першай кнігі ў Вільні абвясціў год Скарыны.

20 студзеня імша пройдзе ў трох сталіцах: Вільні, Празе і Варшаве.

Набажэнства ў польскай сталіцы ўзначаліць біскуп Міхаіл Яноха.

Для ўдзелу ў набажэнстве былі запрошаны прадстаўнікі цэркваў, якія ўваходзяць у склад Польскай экуменічнай Рады. Таксама праспявае беларускі хор «Concordia».

Варшаўскі архікатэдральны сабор св. Яна Хрысціцеля, 20 студзеня, а 19:00.

Апошнія навіны