BE RU EN

Памёр апошні кіраўнік БССР Анатоль Малафееў

  • 19.01.2022, 16:00

Яму было 88 год.

Апошні кіраўнік БССР Анатоль Малафееў памёр сёння, 19 студзеня. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада. Яму было 88 год.

Анатоль Малафееў нарадзіўся ў 1933 годзе ў Гомелі. Ён скончыў чыгуначную вучэльню і працаваў слесарам, затым служыў на флоце.

За савецкім часам Малафееў зрабіў паспяховую партыйную кар'еру: кіраваў Мазырскім гаркамам, Гомельскім і Менскім абкамамі партыі.

У лістападзе 1990 года стаў кіраўніком кампартыі Беларусі - кіраўніком рэспублікі.

У жніўні 1991 года Малафееў падтрымаў ГКЧП. Пасля правалу путчу дэпутаты парламента прыпынілі дзейнасць кампартыі. Раней, у пачатку 1991 года Малафееў спрабаваў увесці «пад сябе» пасаду прэзідэнта, але гэтая спроба скончылася няўдачай. Таму ў жніўні ён застаўся без пасады.

Пасля распаду СССР Анатоль Малафееў працаваў у апараце Савета Міністраў. Вярнуўся ў палітыку ў 1995-м, стаўшы дэпутатам Вярхоўнай Рады. У наступным годзе ён падтрымаў так званы рэферэндум, ініцыяваны Аляксандрам Лукашэнкам, і ўвайшоў у «палатку». З'яўляўся яе першым спікерам (1996-2000).

Апошнія навіны