BE RU EN

Мэркель адмовілася працаваць у ААН

  • 19.01.2022, 14:32

Канцлерка Нямеччыны, якая пайшла ў адстаўку, падзякавала генеральнаму сакратару за прапанову.

Экс-канцлерка ФРГ Ангела Мэркель адмовілася ад прапановы генсака ААН Антоніу Гутэрыша стаць дарадцам высокага ўзроўню ў структуры арганізацыі. Пра гэта ў сераду, 19 студзеня, паведаміла агенцтва DPA са спасылкай на бюро былога кіраўніка ўрада.

Мэркель «на гэтую тэму правяла тэлефонную размову з генсекам, падзякавала яму, але сказала, што не прыме прапанову», адзначылі ў бюро экс-канцлеркі.

Раней аб прапанове з боку Гутэрыша паведамлялі нямецкія СМІ. Пры гэтым былая канцлерка неаднаразова казала, што не збіраецца займаць палітычных пастоў пасля адстаўкі.

Нагадаем, Ангела Мэркель афіцыйна развіталася з пасадай канцлера ФРГ, якую займала 16 год.

Апошнія навіны