BE RU EN

Палітвязень Аляксандр Івулін проста ў зале суда падпісаў новы кантракт з «Крумкачамі»

  • 19.01.2022, 12:06

Гэта стала знакам салідарнасці футбольнага клуба з журналістам.

Палітвязень Аляксандр Івулін падпісаў новы прафесійны кантракт з ФК «Крумкачы» проста ў зале суда, паведамляе «ЧеснОк».

У мінулым сезоне футбаліст і спартовы журналіст таксама выступаў за клуб з першай беларускай лігі.

Сёння, у трэці дзень пасяджэння суда паводле справы журналіста Аляксандра Івуліна, прайшлі спрэчкі старон.

У судзе Савецкага раёна Менска пракурор запытаў 2 гады калоніі для палітвязня. Прысуд будзе агучаны а 16:00.

Апошнія навіны