BE RU EN

Кіраўнік МЗС Літвы прыстрашыў рэжыму Лукашэнкі судом за захоп самалёта

  • 18.01.2022, 21:11

Пра гэта Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, спасылаючыся на справаздачу ICAO.

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) заявіла, што паказанні беларускіх уладаў наконт часу атрымання ананімнага ліста, у якім паведамлялася аб магчымым мініраванні самалёта «Ryanair», не адпавядаюць рэчаіснасці.

Самалёт авіякампаніі «Ryanair» экстранна сеў у Менску 23 траўня праз паведамленні аб нібыта мінаванні авіялайнера.

Кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс уважае, што справаздача, прадстаўленая Міжнароднай арганізацыяй цывільнай авіяцыі, дае магчымасць падаць на беларускія ўлады ў суд.

Апошнія навіны