Вадохрышча: народныя прыметы свята
- 18.01.2022, 20:10
У гэты дзень нельга працаваць і сварыцца.
9 студзеня святкуюць адно з самых галоўных святаў для хрысціян усходняга абраду – Вадохрышча. Паводле біблейскай легенды, у гэты дзень Ян Хрысціцель хрысціў Сына Божага Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан. Традыцыйна ў гэты дзень праходзяць вадохрышчанскія купанні ў палонцы і асвячэнне вады, але ёсць некаторыя забароны, якія трэба выконваць на свята.
Народныя прыметы
Нашы продкі ўважліва сачылі за прыроднымі з'явамі на Вадохрышча, таму большасць прымет звязана з надвор'ем і ўраджаем:
Завіруха на свята - такое ж будзе надвор'е на Стрэчанне.
Яснае і марознае надвор'е - чакай засушлівага лета.
Калі 19 студзеня аблокі на небе, то чакаецца ўраджайны год.
На Вадохрышча часта брэшуць сабакі - у лесе будзе шмат дзічыны.
Зорнае і яснае неба ў гэты дзень - варта чакаць летам сухое і гарачае надвор'е, а таксама раннюю вясну.
Калі незамужняя дзяўчына ўвечары на свята на вуліцы сустрэла маладога хлопца - яна хутка выйдзе замуж, калі старца - будзе яшчэ год незамужняй.
Што нельга рабіць на Вадохрышча
У гэты дзень трэба пазбягаць канфліктаў, сварак і высвятлення дачыненняў з блізкімі і суседзямі. Нельга на свята брыдкасловіць і пляткарыць.
Забаранялася займацца фізічнай працай, прыбіраць, шыць, вышываць, вязаць, сціраць.
Нельга ўжываць алкаголь да і пасля вадохрышчанскага купання.
Набіраць святую ваду з дрэннымі думкамі, бо яна можа страціць гаючую сілу.
Не варта набіраць асвячоную ваду ў пластыкавыя ёмістасці ці бутэлькі з-пад алкагольных напояў.
Забараняецца апускацца ў палонку, пакуль святар не асвеціць у ёй ваду.
На свята не варта пазычаць і браць у пазыку грошы.