BE RU EN

У пасольстве Беларусі ў РФ распавялі пра стан Сямашкі

  • 18.01.2022, 20:06

У беларускага амбасадара падскочыў ціск.

У прэс-службе дыпмісіі пракаментавалі інфармацыю аб шпіталізацыі пасла Беларусі ў Расеі Уладзіміра Сямашкі, паведамляе БелТА.

У амбасадзе распавялі, што Уладзімір Сямашка знаходзіцца на медычным абследаванні, яго стан ацэньваюць як здавальняючы.

Нагадаем, сёння ў СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка шпіталізаваны з сардэчным прыступам. Паведамлялася аб тым, што амбасадар скардзіўся на болі ў сэрцы і падвышаны ціск.

Апошнія навіны