BE RU EN

СМІ: Уладзімір Сямашка шпіталізаваны ў Маскве з сардэчным прыступам

  • 18.01.2022, 17:32

У беларускага амбасадара падскочыў ціск.

Telegram-канал Mash, звязаны з расейскімі сілавікамі, паведаміў аб шпіталізацыі беларускага амбасадара ў Маскве Уладзіміра Сямашкі. У яго здарыўся сардэчны прыступ.

У нядзелю 72-гадовы Уладзімір Сямашка паскардзіўся на праблемы з сэрцам. Ціск быў падвышаны - да 180/110 і больш, што выклікала рызыку ўскладненняў. Лекары звярнулі ўвагу на пачашчэнне работы перадсэрдзяў і своечасова даставілі пасла ў лякарню, дзякуючы чаму выключылі рызыку інсульту.

У яго адбылося кровазліццё ў левае вока. Медыкі ацэньваюць ягоны стан як сярэдняга цяжару.

Апошнія навіны