BE RU EN

Ябацька Сабаленка дапусціла 12 падвойных памылак і назвала заўзятараў «дэбіламі»

  • 18.01.2022, 14:52

Праўладная спартоўка аскандалілася на Australian Open.

Другая ракетка свету Арына Сабаленка падолела №128 Сторм Сандэрс у першым коле Australian Open (5:7, 6:3, 6:2), паведамляе tribuna.

Беларуска падала сем эйсаў і дапусціла 12 двайных, аўстралійка - два эйсы і 11 памылак адпаведна.

Сабаленка перапыніла серыю з трох паразаў, якая пачалася на леташнім выніковым.

Падчас другога сэта яна сказала трэнеру: «Гэта не тэніс. Тое, што я раблю, - гэта не тэніс».

З лікам 5:3, 40:0 Сабаленка падавала на другі сэт, але не патрапіла ў квадрат, таму што мяч закрануў сетку. Пачуліся ціхія апладысменты. Сабаленка павярнулася ў бок трыбун і сказала «дзякуй» на ангельскай.

Затым яна зрабіла двайную, патрапіўшы другім мячом у сетку, і жэстам папрасіла трыбуны пашумець. Гледачы паапладзіравалі, пасля гэтага яна сказала на расейскай: «Дэбілы, #####».

У сэце Сабаленка перамагла з трэцяга сетбола і сказала: «Ідыёты проста».

Апошнія навіны