BE RU EN

Лукашысцкія памежнікі адкрылі агонь па двух беларусах, якія ехалі ва Украіну

  • 18.01.2022, 12:50

Інцыдэнт здарыўся сёння ўночы.

Уначы памежнікі з выкарыстаннем зброі затрымалі двух парушальнікаў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Уначы 18 студзеня ў памежнай паласе паблізу мяжы з Украінай беларускі памежны патруль зафіксаваў аўтамабіль Audi, які ехаў у напрамку дзяржаўнай мяжы па-за аўтамабільнымі дарогамі, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

У ДПК заявілі, што кіроўцу падалі знак аб спыненні, але ён яго праігнараваў, а пры спробе ўцячы - збіў памежніка.

«У мэтах недапушчэння супрацьпраўных дзеянняў памежным патрулём выкарыстаная табельная зброя - зроблены папераджальныя стрэлы ў паветра і па колах аўтамабіля. Зламыснікі спрабавалі ўцячы, але былі затрыманыя. Парушальнікамі былі двое грамадзян Беларусі», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Цяпер прадаўжаюцца аператыўныя мерапрыемствы для высвятлення ўсіх абставін. Памежніку надалі дапамогу ў шпіталі.

Апошнія навіны