BE RU EN

У Брузгах засталося блізу 500 мігрантаў

  • 18.01.2022, 10:43

Большасць нелегалаў на эвакуацыйных авіярэйсах пакінула Беларусь.

Амаль 500 мігрантаў працягваюць заставацца ў транспартна-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы, паведамляе nashaniva.com.

Усе, хто хацеў вярнуцца на радзіму, атрымалі такую магчымасць, а той, хто застаўся, спадзяюцца на адкрыццё гуманітарнага калідора ў Нямеччыну. Мігранты працягваюць атрымліваць гарачае харчаванне і медычную дапамогу.

Крызіс на беларуска-польскай мяжы абвастрыўся 8 лістапада. Блізу дзвюх тысяч мігрантаў разбілі лагер побач з пунктам пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы, а 15—16 лістапада паспрабавалі прарвацца праз мяжу. Затым яны былі расселеныя ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі".

Большасць мігрантаў на эвакуацыйных авіярэйсах пакінула краіну.

Апошнія навіны