BE RU EN

Названая дата запуску другога энэргаблока БелАЭС

  • 18.01.2022, 9:31

З заявай выступіў генеральны дырэктар «Расатама».

Другі энэргаблок Беларускай АЭС плануецца запусціць у канцы лютага - пачатку сакавіка, паведамляе ТАСС са спасылкай на генеральнага дырэктара «Расатама» Аляксея Ліхачова.

«Калегі чакаюць дазволу на выхад на мінімальны кантраляваны ўзровень. Дзесьці ў канцы лютага - пачатку сакавіка будзе энэргапуск, выхад на 250-300 МВт і падключэнне да сеткі», - сказаў Ліхачоў.

Нагадаем, ліцэнзію на запуск другога энэргаблока БелАЭС атрымала 22 снежня. У той самы дзень прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што ў Беларусі абмяркоўваюць магчымасць будаўніцтва другой АЭС, але ўжо ў іншым рэгіёне краіны. Са слоў прэм'ера, прапрацаваць гэтае пытанне яму даручыў Лукашэнка.

Апошнія навіны