BE RU EN

На Зэльвенскім вадасховішчы адламала і панесла крыгу з рыбакамі

  • 17.01.2022, 21:04

Надвор'е не спрыяла належнай таўшчыні лёду, але рыбакі гэта праігнаравалі.

«Самі рыбакі праігнаравалі папярэджанне, што лёд тонкі пасля пацяплення надвор'я і ўсё ж пайшлі лавіць рыбу. Добра, што нашы работнікі заўсёды напагатове і 6 чалавек паспелі выратаваць», — напісалі ратавальнікі з таварыства ратавання на вадзе Гарадзенскай вобласці.

Але папярэджваюць, што бяспека павінна быць на першым месцы, і не заўжды так пашанцуе.

Апошнія навіны