BE RU EN

Пацыент накінуўся з нажом на лекара ў гомельскай лякарні

  • 17.01.2022, 20:19

Нападнік знаходзіўся на прымусовым лячэнні ў таксікалагічным аддзяленні бальніцы.

16 студзеня падчас начнога абходу ў гомельскай бальніцы 51-гадовы пацыент накінуўся з нажом на дзяжурнага лекара-таксіколага. Удары прыпалі ў вобласць шыі і рук, паведамляе прэс-служба МУС.

Пра здарэнне паведамілі паставому міліцыянеру. Разам з напарнікам ён затрымаў нападніка. Лекар знаходзіцца на амбулаторным лячэнні, яго жыццю нічога не пагражае.

Нападнік знаходзіўся на прымусовым лячэнні ў таксікалагічным аддзяленні бальніцы. Распачатая крымінальная справа за асабліва злоснае хуліганства.

Апошнія навіны