BE RU EN

Еменскія паўстанцы атакавалі аэрапорт Абу-Дабі

  • 17.01.2022, 14:23

У выніку нападзення ўзарваліся тры сховішчы паліва, размешчаныя на тэрыторыі аэрапорта.

Улады Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў паведамілі аб вялікім выбуху ў раёне аэрапорта Абу-Дабі. Еменскія паўстанцы-хусіты сцвярджаюць, што менавіта яны стаяць за атакай, мэтай якіх сталі некалькі транспартных сродкаў, якія перавозілі паліўныя матэрыялы, паведамляе isra.com.

Паліцыя Абу-Дабі не спяшаецца пацвярджаць заяву, зробленую еменскімі паўстанцамі, і паведамляе толькі аб выбуху ў прамысловай зоне, які адбыўся непадалёк ад аб'ектаў энэргетычнай кампаніі «ADNOC». Вядома таксама, што праз інцыдэнт на тэрыторыі Міжнароднага аэрапорта Абу-Дабі пачаўся пажар на будаўнічай пляцоўцы.

СМІ піша, што на месцы выбуху знойдзеныя абломкі, якія з вялікай імавернасцю з'яўляюцца часткамі знішчанага беспілотнага лятальнага апарата.

Апошнія навіны