BE RU EN

Дыетолагі назвалі нечаканую ўласцівасць чарнасліву

  • 17.01.2022, 14:02

Гэты прадукт спецыялісты назвалі адным з найлепшых для перакусу.

Амерыканскія дыетолагі выявілі нечаканую ўласцівасць чарнасліву. У даследаванні, апублікаваным у Journal of Nutrition Bulletin (пераклад - lenta.ru), яны заявілі, што ён зніжае цягу да салодкага.

Са слоў экспэртаў, людзі, якія падчас даследавання елі чарнасліў, слабей адчувалі голад і ўжывалі менш калорый. Гэты прадукт спецыялісты назвалі адным з найлепшых для перакусу.

Так, дыетолаг Ларэн Манакер адзначыла, што чарнасліў можа замяніць ласункам шкодныя дэсерты. Яна дадала, што гэты сухафрукт насычаны натуральнымі антыаксідантамі, вітамінамі і мінераламі і абалонінай. У кожным змяшчаецца прыкладна 3,5 грама прыродных цукроў і 0,5 грама абалоніны.

Апошнія навіны