BE RU EN

Перамены непазбежныя

  • Telegram-канал «Нік і Майк»
  • 17.01.2022, 12:52

А служкі рэжыму адкажуць за зробленае.

«Альянс даследчыкаў Беларусі» выпусціў інтэрв'ю з Сяргеем Пантусам і Андрэем Ашуркам - адпаведна, сябрам і братам Вітольда Ашурка, трагічная гібель якога ў траўні мінулага года ў Шклоўскай ПК-17 адгукнулася сапраўдным болем у сэрцы кожнага беларуса.

У гутарцы з журналістам рэдакцыі Сяргей і Андрэй расказалі аб тым, праз што ў жніўні 2020 года ім давялося прайсці самім.

Імправізаваныя катавальні ў гаражах Лідскага РАУС, зверствы мясцовых карнікаў і жорсткасць гарадзенскага АМАПа. Пачуццё беспакаранасці і безадказнасці. Збіццё затрыманых, у тым ліку жанчын. Непраходная тупасць і невытлумачальная злосць. Менавіта за такія «заслугі» налева і направа карнікам акупацыйнага рэжыму раздаюць кватэры, медалі і «баявыя» ордэны.

Мы згодны з героямі інтэрв'ю ў тым, што руцінная праца набліжае перамогу. І героі ўсе тыя, хто працягвае ваяваць, не апускае рукі і не ўпадае ў роспач. Кожны такі беларус - сапраўдны герой.

Перамены непазбежныя, а служкі рэжыму адкажуць за зробленае.

Альянс анансаваў публікацыю свайго ўласнага расследавання абставін гібелі Вітольда Ашурка. Чакаем.

Telegram-канал «Нік і Майк»

Апошнія навіны