BE RU EN

Беларусь і Расея на вучэннях будуць супрацьстаяць Польшчы, Украіне і краінам Балтыі

  • 17.01.2022, 12:37

Манеўры павінны пачацца ў лютым.

Беларусь і Расея на будучых супольных вучэннях будуць адпрацоўваць супрацьстаянне Польшчы, Украіне і краінам Балтыі. Аб гэтым сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка. Яму паведамілі задуму будучых манеўраў, паведамляе прэс-служба дыктатара.

Ён абвінаваціў Украіну і іншыя суседнія краіны ў нарошчванні вайсковага патэнцыялу ля беларускіх межаў. Паводле ягоных слоў, дамоўленасць аб супольных вучэннях з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным была дасягнутая ў снежні.

Манеўры павінны пачацца ў лютым. Як паведаміў міністр абароны Віктар Хрэнін, іх правядзенне ўжо ўзгодненае з Расеяй, хаця дакладная дата пакуль не названая.

Апошнія навіны