BE RU EN

У Парашэнкі па прылёце ў Кіеў забралі пашпарт

  • 17.01.2022, 10:45

Каля будынка аэрапорта ва ўкраінскай сталіцы сабраўся мітынг.

У экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі забралі пашпарт пры праходжанні ім кантролю ў аэрапорце Кіева. Ён заявіў, што яго не пускаюць ва Украіну. Аднак потым ён атрымаў пашпарт і выйшаў у зону прылёту.

Каля будынка аэрапорта ў Жулянах сабраўся мітынг.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка заявіў, што Парашэнка паспяхова прайшоў памежны кантроль.

Нагадаем, сёння павінен адбыцца разгляд справы аб дзяржаўнай здрадзе, падазраваным у якім праходзіць экс-прэзідэнт Украіны.

Апошнія навіны