BE RU EN

Рэзідэнцыю прэзідэнта Італіі зараз можна наведаць онлайн

  • 17.01.2022, 10:44

Упершыню для гасцей адкрыліся ў лічбавым фармаце некалькі "сакрэтных" пакояў рэзідэнцыі.

Адна з афіцыйных рэзідэнцый італьянскага прэзідэнта, Квірынальскі палац, адкрылася для наведвання онлайн. Цяпер на платформе Google Arts & Culture можна паглядзець на кабінет прэзідэнта і пазнаёміцца з гістарычнымі заламі палаца - напрыклад, з напалеонаўскай гасцёўняй (палац быў абраны Напалеонам у якасці сваёй імператарскай рэзідэнцыі ў пачатку XIX стагоддзя), піша “Еўра пульс”.

Упершыню для гасцей адкрыліся ў лічбавым фармаце некалькі "сакрэтных" пакояў рэзідэнцыі. Сярод іншых і камерная капліца. Нягледзячы на тое, што ў Квірынальскі палац водзяць пешыя экскурсіі, капліцу ні разу не ўключалі ў экскурсійную праграму.

Акрамя наведвання залаў, на платформе можна таксама паглядзець больш за 60 онлайн-выстаў, прысвечаных гісторыі будынка.

Апошнія навіны