BE RU EN

Пляменнік Назарбаева зняты з пасады

  • 17.01.2022, 9:37

Самат Абіш займаў пасаду намесніка кіраўніка камітэта нацбяспекі Казахстана.

Пляменнік былога прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева Самат Абіш зняты з пасады першага намесніка кіраўніка камітэта нацыянальнай бяспекі Казахстана.

Пра гэта гаворыцца ва ўказе прэзідэнта Казахстана Касыма-Жамарта Такаева, які быў апублікаваны на яго сайце.

"Распараджэннем кіраўніка дзяржавы Абіш Самат Сатыбалдыўлы вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Казахстан", — гаворыцца ў заяве.

Раней паведамлялася аб ягоным затрыманні, аднак інфармацыя была зняпраўджаная.

Апошнія навіны