BE RU EN

Расмусен: Швецыя і Фінляндыя могуць «імгненна» стаць сябрамі NATO

  • 15.01.2022, 21:18

Дзёрзкія патрабаванні Пуціна спыніць пашырэнне на ўсход узмацняюць жаданне іншых краін уступіць у Альянс.

Былы генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусен заявіў, што Фінляндыя і Швецыя адпавядаюць крытэрам сяброўства ў Альянсе, і ўступленне можа здзейсніцца хутка, нават «імгненна». Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю фінскай тэлерадыёкампаніі Yle.

«Калі б Фінляндыя і Швецыя падалі заяўку на сяброўства, мы маглі б прыняць рашэнне імгненна. Вы можаце стаць сябрамі (Альянса, - рэд.) ужо на наступны дзень, таму што адпавядаеце ўсім неабходным крытэрам», - сказаў экс-генсек NATO.

З ягоных слоў, «дзёрзкія патрабаванні» прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна спыніць пашырэнне на ўсход узмацняюць жаданне іншых краін уступіць у Альянс. Ён назваў ультыматумы расейскага лідара непрымальнымі і заявіў, што дзверы NATO застануцца адчыненымі, «і мы не хочам, каб Пуцін быў швейцарам».

«Я не разумею логікі Расеі тут. Калі Расея ўварвецца ва Украіну, гэта, несумненна, узмоцніць дэбаты аб сяброўстве ў NATO ў Фінляндыі і Швецыі. Цана нападзення на Украіну будзе высокай», - сказаў ён.

На думку Расмусена, у канчатковым рахунку Пуцін наўрад ці захоча ісці на новае ўварванне ва Украіну, бо гэта пацягне за сабой эканамічныя санкцыі супраць РФ і пастаўкі зброі ва Украіну заходнімі партнёрамі.

Апошнія навіны