BE RU EN

Беларускія біятланісты здабылі першы медаль у мужчынскай эстафеце за 16 гадоў

  • 15.01.2022, 18:54

Беларусы выйгралі бронзавы медаль.

Мужчынская зборная Беларусі ў складзе Мікіты Лабастава, Дзмітрыя Лазоўскага, Максіма Вераб'я і Антона Смольскага выйграла бронзавы медаль на этапе Кубка свету ў Рупольдынгу, паведамляе «Трибуна».

Гэта ўзнагарода стала першай з 2006 года на этапах Кубка свету для мужчынскай каманды.

У 2006-м годзе на этапе Кубка свету ў Аберхофе беларусы Аляксей Айдараў, Сяргей Новікаў, Уладзімір Драчоў і Алег Рыжанкоў таксама здабылі бронзавую ўзнагароду, саступіўшы немцам і расейцам.

У гэтым сезоне беларусы двойчы станавіліся 6-мі ў эстафеце - у Эстэрсундзе і Хохфільцэне.

Апошнія навіны