BE RU EN

У Менску гарэў Лялечны тэатр

  • 15.01.2022, 18:31

Ён знаходзіцца насупраць будынку адміністрацыі Лукашэнкі.

У Менску гарэў Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Ён знаходзіцца ў самым цэнтры горада, насупраць будынку адміністрацыі Лукашэнкі, дзе раней працаваў дыктатар.

Паведамленне аб узгаранні паступіла ў МНС. На пажар выязджалі ратавальнікі. Як паведаміла ведамства, гарэла маёмасць у падвале тэатра на плошчы 4 квадратныя метры.

Узгаранне было аператыўна ліквідаванае. Пацярпелых няма.

Апошнія навіны