BE RU EN

Нідэрланды і Данія абвясцілі дыпламатычны байкот Алімпіядзе ў Пекіне

  • 15.01.2022, 18:24

Раней прынялі рашэнне байкатаваць зімовыя Алімпійскія гульні ЗША, Японія, Велікабрытанія і Канада.

Данія і Нідэрланды далучыліся да дыпламатычнага байкоту зімовай Алімпіяды ў Пекіне, піша «Интерфакс».

Адзначаецца, што Нідэрланды не адправяць урадавую дэлегацыю ў Пекін, бо Кітай наважыў не пускаць на спаборніцтвы замежных гледачоў.

Данія вырашыла байкатаваць Гульні, каб выказаць пратэст супраць парушэння правоў чалавека ў Кітаі. Такое ж рашэнне раней прынялі ЗША, Японія, Вялікабрытанія і Канада.

Зімовыя Алімпійскія гульні 2022 пройдуць у Пекіне з 4 да 20 лютага.

Апошнія навіны