BE RU EN

З гаўбца бізнэс-цэнтра «Вікторыя» ў Менску выпаў мужчына

  • 15.01.2022, 16:57

Невядома, выпаў мужчына сам ці яму «дапамаглі».

З балкона бізнэс-цэнтра «Вікторыя» на праспекце Пераможцаў у Менску ўпаў мужчына. Гэта адбылося 12 студзеня. Пра здарэнне «Еўрарадыё» распавялі сведкі падзення.

Невядома, упаў мужчына сам ці яму «дапамаглі». У афіцыйных каналах і ў прэсе інфармацыі аб інцыдэнце не было.

У БЦ «Вікторыя» знаходзіцца казіно, аддзяленне банка і офісы некалькіх кампаній.

Апошнія навіны