BE RU EN

Самалёт з Пецярбурга пастанавілі экстранна пасадзіць у Самары праз паведамленне пра бомбу на борце

  • 15.01.2022, 13:16

У аэрапорт сцягнулі экстранныя службы і сапёраў.

Аэрапорт Самары рыхтуецца да экстраннай пасадкі самалёта з Пецярбурга пасля ананімнага паведамлення пра бомбу на борце. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу.

Паводле звестак агенцтва, у аэрапорт сцягнулі экстранныя службы і сапёраў. Boeing 737 павінен прызямліцца ў раёне 13.30 паводле маскоўскага часу.

У аэрапорце пацвердзілі тэлеканалу "78", што ўжылі захады бяспекі. Там таксама адзначылі немагчымасць удакладнення інфармацыі пра бомбу на борце.

Апошнія навіны