BE RU EN

З нацкампаній Казахстана звольненыя сваякі Назарбаева

  • 15.01.2022, 12:17

Топ-мэнэджары жанатыя з дочкамі елбасы.

З нацкампаній "Казтрансгаз" і "Казтрансойл" звольненыя сваякі Назарбаева – мужы Дарыгі і Аліі Назарбаевых.

Пра гэта паведамляе orda_kz.

Дымаш Дасанаў – генеральны дырэктар і старшыня ўправы АТ "Казтрансойл" звольнены. Ён быў прызначаны на высокапастаўлены пост 6 жніўня 2016 года, неўзабаве пасля жаніцьбы з малодшай дачкой Назарбаева.

Кайрат Шарыпбаеў, які стаў старшынёй управы АТ НК "Казтрансгаз" таксама неўзабаве пасля шлюбу са старэйшай дачкой Назарбаева Дарыгай Назарбаевай, таксама страціў сваю працу.

Апошнія навіны