BE RU EN

Голас Лукашэнкі стаў яшчэ горшым

  • 14.01.2022, 21:17

Дыктатар размаўляе з цяжкасцю.

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі выклала чарговае відэа з хворым дыктатарам.

Голас дыктатара стаў яшчэ горшым, чым 11 студзеня, калі на ўручэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» ён з хрыпам выступаў на беларускай мове.

Сёння Лукашэнка прызнаўся, што найбліжэйшым часам яму «можа не ўдацца пагаварыць».

Нагадаем, 11 студзеня узурпатар прызнаўся, што падхапіў Covid-19. У канцы ліпеня 2020 года Лукашэнка ўжо хварэў на каранавірус. Тады ўзурпатар паведаміў, што перанёс каранавірус «на нагах».

Апошнія навіны