BE RU EN

Палітвязень Андрэй Войніч мае патрэбу ў дапамозе

  • 13.01.2022, 16:32

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» можа памерці ў турме.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі», палітвязень Андрэй Войніч утрымліваецца ў поўнай ізаляцыі. У сваякоў няма з ім ніякай сувязі: ні праз тэлефон, ні праз лісты, якія ад яго не даходзяць. Сваякі не могуць перадаць яму і пасылку з рэчамі і лекамі.

Андрэй Войніч хворы на дыябет і ў яго цяжкая форма захворвання печані. Актывісту патрэбная перасадка гэтага органа, але медыцынская дапамога яму не надаецца.

«Створаная петыцыя са зваротам у Сусветную арганізацыю аховы здароўя, каб САЗ націснуў на Міністэрства аховы здароўя РБ і міністра Дзмітрыя Піневіча ў пытанні вызвалення Андрэя Войніча і надання яму неабходнай медыцынскай дапамогі.

Падпішыце і падзяліцеся з сябрамі ў сацсетках!», - піша тэлеграм-канал «Баста!».

Петыцыю можна падпісаць тут.

Апошнія навіны