BE RU EN

Лукашэнка не з'явіўся на адкрыцці медыцынскага цэнтру ў Берасці

  • 12.01.2022, 21:00

Учора дыктатар заявіў, што заразіўся COVID-19.

Лукашэнка не з`явіўся на адкрыцці медыцынскага цэнтра ў Берасці. Замест дыктатара на адкрыцці прысутнічаў ягоны прадстаўнік Берасцейскай вобласці Валерый Іваноў.

Як паведаміла крыніца сайта Charter97.org, у Берасці да апошняга рыхтаваліся да таго, што Лукашэнка прыедзе ў горад. Праходзілі прэвентыўныя затрыманні, актыўна працавала міліцыі.

Раней паведамлялася, што адкрыццё было запланаванае на 24 снежня 2021 года, аднак дыктатар не змог прыехаць і мерапрыемства перанеслі.

Нагадаем, што ўчора Лукашэнка прызнаўся, што заразіўся COVID-19.

Апошнія навіны