BE RU EN

Нью-Ёрк адмовіцца ад бензінавых аўто

  • 9.09.2021, 20:09

Мэр Нью-Ёрка падпісала адпаведны закон.

Мэр Нью-Ёрка Кэці Хочул распарадзілася адмовіцца ад бензінавых аўтамабіляў да 2035 года, паведамляе Reuters.

Хочул хоча дамагчыся нулявых выкідаў ад легкавых аўтамабіляў да 2035 года, а ад цяжкавагавых машын - да 2045 года. Падпісаны закон - гэта чарговы крок у барацьбе са зменамі клімату, на якую выдзяляе вялікія грошы не толькі ўрад ЗША, але і буйныя бізнэсоўцы.

У 2020 годзе падобныя захады зрабіў губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюс. Ён прапанаваў забараніць продаж новых легкавых аўтамабіляў з бензінавым рухавіком, пачынаючы з 2035 года.

У Нью-Ёрку налічваецца два мільёны ўладальнікаў транспартных сродкаў. Мяркуецца, што як мінімум 400 тысяч з іх павінны перайсці на электракары да 2030 года. Горад абяцае ўсталяваць 10 тысяч пунктаў падсілкоўвання да 2030 года.

Урад ЗША імкнецца прасоўваць продаж электрамабіляў і скараціць такім чынам спажыванне выкапнёвага паліва.

Апошнія навіны