BE RU EN

Навукоўцы: Глабальнае пацяпленне прымушае жывёл змяняць знешні выгляд

  • 8.09.2021, 20:40

Жывёлы рэагуюць на змены клімату, змяняючы форму.

Змены клімату ўплываюць не толькі на людзей, жывёлам таксама даводзіцца да іх адаптавацца. Так, некаторыя цеплакроўныя жывёлы павялічваюць памеры сваіх дзюб, ног і вушэй для паляпшэння рэгуляцыі тэмпературы свайго цела. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Універсітэта Дзікіна ў Аўстраліі, паведамляе Phys.org.

Навукоўцы адзначаюць, што жывёлы рэагуюць на змены клімату хутчэй, чым калі-небудзь у гісторыі. «Кліматычныя змены, якія мы выклікалі, аказваюць на іх значна большы ціск, чым на нас. У той час як некаторыя віды адаптуюцца, іншыя - не», - заявіла вядучая аўтарка даследавання Сара Рыдзінг.

З ейных слоў, змены клімату гэта комплексны феномен, які прагрэсуе, таму нельга выдзяляць толькі адну прычыну змены аблічча жывёл. Але такія змены ўзнікаюць у шырокіх геаграфічных рэгіёнах і ў розных відаў жывёл, якіх акрамя змяненняў клімату мала што аб'ядноўвае.

Так, моцныя змены вонкавага аблічча зафіксаваныя ў птушак. У некаторых аўстралійскіх папугаяў з 1871 года памер дзюбы павялічыўся ў сярэднім на 4-10%, што карэлюе з павышэннем тэмпературы. Ёсць сведчанні і змены формы цела ў сысуноў. Так, у лясных мышэй і землярыек павялічваюцца памеры хваста.

Са слоў навукоўцаў, пакуль змены не вельмі крытычныя, у межах 10%, таму іх не так лёгка заўважыць. Разам з тым, паводле прагнозаў прыдаткі, якія выступаюць, такія як вушы, працягнуць павялічвацца, таму ў недалёкай будучыні па зямлі могуць пачаць хадзіць сапраўдныя «Дамба».

Апошнія навіны