BE RU EN

У Швэцыі пабудуюць самы вялікі ў свеце завод перапрацоўкі пластыка

  • 8.09.2021, 11:05

Ён будзе працаваць на аднаўляльных крыніцах энэргіі і не выкідваць парніковых газаў.

У 2023 годзе ў Швэцыі адкрыецца найбуйнейшы ў свеце завод перапрацоўкі пластыку. Завод зможа перапрацоўваць увесь пластык, які выкідваюць у Швэецыі - 200 тысяч тон пластыкавага смецця на год, піша «Еўрапульс».

Завод пабудуюць у горадзе Мутала. Ён будзе працаваць на аднаўляльных крыніцах энэргіі і не выкідваць парніковых газаў.

Завод зможа перапрацоўваць 12 тыпаў пластыка і некаторыя тыпы металічных адкідаў.

Перапрацоўка пластыкавага смецця - найважнейшы інструмент стратэгіі ЕЗ у барацьбе з пластыкам. Згодна з ёй, да 2030 года ў ЕЗ уся пластыкавая ўпакоўка павінна альбо лёгка перапрацоўваецца, альбо быць зробленая такім чынам, каб яе можна было выкарыстоўваць неаднаразова.

Апошнія навіны