BE RU EN

Да +24°С чакаецца ў Беларусі ў сераду

  • 7.09.2021, 18:08

Будзе без ападкаў.

Да 24 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 8 верасня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду ноччу чакаецца пераменная, днём невялікая хмарнасць. Будзе без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 3–8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 па паўднёвым захадзе да 10 градусаў вышэй за нуль на поўначы, месцамі на тарфяніках Палесся чакаюцца замаразкі да мінус 1. Днём будзе 19–24 градусы цяпла.

Апошнія навіны