BE RU EN

Відэахіт: Піяніст грае на фартэпіяна разам з бабрамі, кітамі і коткамі

  • 7.09.2021, 16:33

Але галоўныя зоркі - гэта хаскі.

Аўстраліец Амос Дол з 2006 года вядзе ютуб-канал з урокамі ігры на фартэпіяна. Дол вельмі добры - асабліва ў імправізацыі. А яшчэ ён любіць эксперыменты. Да прыкладу, на яго канале можна знайсці гайд па напісанні музыкі ў Minecraft пры дапамозе адмысловых блокаў, піша «Медуза».

Акрамя таго, у пачатку 2020 года Дол завёў цікток - і гэта адзін з найлепшых акаўнтаў на платформе. Усё таму, што блогер грае на фартэпіяна ў дуэце з жывёламі. Ён даслоўна стварае музыку з падвывання, мяўкання, курлыкання і цокання кіпцюрыкамі. І гучыць гэта цудоўна!

Апошнія навіны