BE RU EN

Беларускі трэнер узначаліў «Львоў»

  • 6.09.2021, 20:07

Сумленны трэнер ужо падпісаў кантракт з украінскім клубам.

Беларускі трэнер Алег Дулуб узначаліў «Львоў».

Кантракт падпісаны паводле схемы 1 + 1.

На пасадзе галоўнага трэнера ён зменіць Анатоля Бяссмертнага, які падаў у адстаўку пасля паразы ад «Інгульца» у 5-м туры.

55-гадовы спецыяліст ужо прыбыў у Львоў і неўзабаве прыступіць да працы ў клубе.

Ва Украіне Дулуб трэніраваў львоўскія «Карпаты» і «Чарнаморац».

Апошняй камандай былі «Крумкачы» з першай лігі Беларусі.

Раней паведамлялася, што трэнер быў прадстаўлены камандзе яшчэ 4 верасня, але працаваў без падпісанага кантракту.

«Львоў» займае 15-е месца ў чэмпіянаце Украіны, набраўшы 2 балы пасля 6 тураў.

Нагадаем, што Дулуб падпісаў ліст за сумленныя выбары.

Апошнія навіны