BE RU EN

Названая дата і час запуску першай цывільнай місіі SpaceX

  • 3.09.2021, 21:26

Запуск адбудзецца ўжо ў гэтым месяцы.

Кампанія SpaceX, якая належыць прадпрымальніку Ілану Маску, вызначылася з датай і часам пачатку місіі Inspiration4. Запуск цывільнага экіпажа ў космас запланаваны на 15 верасня.

Пра гэта піша прэс-служба Inspiration4.

Адзначаецца, што 2 верасня каманда SpaceX і Inspiration4 сустрэлася, каб праверыць гатоўнасць ракеты-носьбіта Falcon 9 і касмічнага карабля Dragon, наземных сістэм і навучанне экіпажа.

Запуск ракеты запланаваны на 15 верасня а 15:00 паводле менскага часу.

Апошнія навіны