BE RU EN

Прэм'ерам Туніса ўпершыню стала жанчына

  • 29.09.2021, 21:51

Наджле Будэн Ромдан зойме пасаду прэм'ер-міністаркі ў перыяд нацыянальнага крызісу.

Прэзідэнт Туніса Каіс Саід прызначыў Наджле Будэн Ромдан першай жанчынай-прэм'ер-міністаркай краіны. Пра гэта паведамляе Al Jazeera ў сераду, 29 верасня.

Саід адзначыў, што галоўная місія новага ўрада будзе заключацца ў тым, каб «пакласці канец карупцыі і хаосу, якія распаўсюдзіліся ў многіх дзяржаўных установах».

«Ромдхан уступіць на пасаду падчас нацыянальнага крызісу, калі дэмакратычныя заваёвы, дасягнутыя ў рэвалюцыі 2011 года, пад пытаннем, а над дзяржаўнымі фінансамі навісла сур'ёзная пагроза», - піша выданне.

Указваецца, што на працягу дзесяці гадоў Наджла Будэн Ромдан працавала ў Міністэрстве вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Туніса. Апошнім часам яна кіравала рэалізацыяй шэрагу праграм, у тым ліку па лініі Сусветнага банка.

Апошнія навіны